Беларус у Кітаі: Моладзь ладзіць флэш-моб «я не іду на вуліцу, каб не ствараць праблемы для краіны»

Беларус у Кітаі распавёў пра абстаноўку

«Ніякіх спецыяльных лекаў няма». Беларус, які жыве ў Кітаі, вяртаючыся на радзіму, распавёў «Белсату», што насамрэч зараз адбываецца ў краіне.

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 2 lutego 2020

Андрэй Гузееў – беларус, які жыве і працуе ў Кітаі. Вяртаючыся на радзіму, у аэрапорце гораду Харбін Андрэй даў «Белсату» невялікае інтэрв’ю.

Горад Харбін знаходзіцца на Поўначы Кітаю ў правінцыі Хэйлунцзян, што мяжуе з Расеяй. Беларус Андрэй Гузееў жыве і працуе ў Кітаі, а зараз едзе на радзіму. У аэрапорце Харбіну ён даў невялікае інтэрвʼю журналістам «Белсату». Андрэй распавёў, што на ўваходзе ў аэрапорт стаіць шмат кардонаў з медыкамі, цеплавізарамі вымяраюць тэмпературу. Усе правяраючыя ў масках, спецыяльных халатах. Каля кожнага цеплавізару дзяжурыць 2-3 чалавекі, каб нікога не прапусціць.

– У горадзе ніякай панікі няма, усё вельмі ціха і спакойна. У Кітаі было свята вясны, зараз усе вяртаюцца ў гарады, людзей на вуліцах стала больш. Пачалі працаваць гандлёвыя цэнтры. Але каб зайсці ў ГЦ, трэба прайсці кантроль тэмпературы, без індывідуальнай маскі таксама не прапусцяць. Пачалі працаваць кірмашы, дзе можна набыць ежу.

Андрэй распавядае, што каля 70-80 % кітайцаў працуюць не ў вёсках, то бок папулярная ўнутраная міграцыя. І на свята вясны ўсе едуць на сваякоў, а потым вяртаюцца. Гэта не звязана з вірусам, а толькі з традыцыяй свята.

Ва Ўу-Хані дабудавалі першую больніцу для хворых на каронавірус

Вайна без пораху

– Што застаецца зачыненым?

– Зачыненыя ўсе канцэртныя пляцоўкі, адмененыя масавыя мерапрыемствы, некаторыя ГЦ яшчэ закрыты, закрытыя прыватныя дробныя крамы. Усё астатняе працуе: гарады ўбіраюць, смецце вывозяць, вада і электрычнасць ёсць. Усё добра.

Расея прыраўняла каронавірус да чумы. Прэм’ер падпісаў адпаведную пастанову

– Што кажуць па мясцовым тэлебачанні? Які настрой?

– Настрой вельмі баявы. Гэтую сітуацыю з вірусам кітайцы ўспрымаюць як «вайна без пораху». Вельмі моцная кансалідацыя паміж кітайцамі. Па тэлебачанні круцяць ролікі што рабіць, каб не заразіцца. Прыходзяць SMS ад некаторых службаў, што трэба насіць маску, мыць рукі, менш гуляць, менш знаходзіцца ў людных месцах. Нават пачаўся такі флэш-моб сярод моладзі. Яны пішуць у сацсетках «я застаюся ўдома, я нікуды не хаджу, каб не захварэць, бо я не хачу рабіць праблемы для сваёй краіны».

– То бок нейкія захады бяспекі ўсё ж такі адбываюцца?

– Я сёння размаўляў з сябрамі з гораду Ўу-Хань, у якім эпіцэнтр эпідэміі. Там на вуліцах зʼявіліся прадаўцы з ежай. Горад ажывае, людзі супакоіліся. Мабыць спачатку невялічкая паніка і была. Але ўлады змагаюцца з вірусам, ён ужо, можна сказаць, лакалізаваны: тэмпы росту спыняюцца, прагнозы распаўсюду не пацвердзіліся.

Беларуску не пусцілі ў самалёт у Кітаі, бо ў яе не расейскае грамадзянства

Калі чалавек не можа хадзіць на працу, яму захоўваюць заробак

– Якія прагнозы даюць? Ці кажуць, што змогуць пераадолець гэты вірус? У якія тэрміны?

– Ёсць невялікая перадасцярога. Зараз вяртаюцца людзі ў гарады. Што пачнецца? Ці будзе новы ўсплёск ці не? Ніхто не ведае. Але тыя, хто захварэў, яны знаходзяцца на каранціне. За ўсімі, хто кантактаваў [з хворымі. – Belsat.eu], устаноўлены кантроль – кожны дзень з імі звязваюцца, кожны дзень яны правяраюць тэмпературу. Гэтыя людзі ў зоне рызыкі. 3-4 дні таму знікла адна маладая пара, якая ляцела ў самалёце, у якім знаходзіўся хворы чалавек. Гэта быў усекітайскі пошук. Але іх знайшлі.

САЗ паведаміла пра першую смерць пацыента ад каронавірусу за межамі Кітая

– Ці падтрымліваюць фінансава тых, хто страціў працу? Напрыклад, хто працаваў у школах ці ў тэатрах?

– Ніхто нічога не згубіў. Гэта як вакацыі. Кітайскія ўлады выпусцілі спецыяльны бюлетэнь, у якім напісана пра захаванне заробку для тых, хто не можа зараз працаваць. У семʼях, дзе дзеці ходзяць у школы, садкі, трэба, каб адзін дарослы заставаўся ўдома, бо ўстановы зачыненыя. І гэтаму даросламу ўлады захоўваюць заробак. Таксама кожны медык застрахаваны ад захворвання на 1 млн юаняў (каля 144 тыс. долараў). Гэта вялікая сума грошай.

«Wargaming» выдзеліць $ 10 млн на вайну з каронавірусам у Кітаі

Імёны махляроў апублікавалі

– Ці ёсць нейкія выпадкі, калі хтосьці зарабляе на вірусе? Першыя дні хадзілі чуткі, што хтосьці прадаваў вакцыну.

– У Гон-Конгу зʼявіліся махляры, якія прапаноўвалі вакцыну за вялікія грошы. Але іх хутка выявілі, імёны гэтых людзей апублікавалі. Усе да іх адносяцца з вялікай пагардай. Як кажуць у Кітаі, «яны згубілі свой твар». Гэта вельмі цяжка для кітайцаў згубіць свой твар. Тыя, хто займаўся перапродажам масак, кітайскія ўлады таксама адсочвалі і давалі вялікія штрафы. Выпісвалі штрафы і сеткам аптэк, якія завышалі кошты на лекі і маскі.

– Ёсць людзі, якіх вылекавалі. А чым іх лекавалі?

– Ніякіх спецыяльных лекаў няма. Гэта пнеўманія. Чалавек проста павінен знаходзіцца пад медычным наглядам. Медыкі ўтрымліваюць імунітэт чалавека, робяць яго больш моцным. Вірус вельмі небяспечны на пачатку. Калі ў чалавека аслаблены імунітэт, ён можа згарэць за 3-4 дні. Але гэта датычна толькі тых, у каго былі вялікія праблемы са здароўем, з імунітэтам, а таксама старыя людзі. Дарэчы, добрыя навіны. Сёння запрацавала новая больніца ва Ўу-Хані на 1,3 тысячы месцаў. Яе пабудавалі за 7 дзён. Другую больніцу зрабілі за 2-3 дні. Праз тры дні скончаць будаўніцтва яшчэ адной больніцы ва Ўу-Хані на 1,3 тыс месцаў. Вельмі хутка працуюць. Гэты вопыт трэба пераймаць. Ёсць спецыяльныя праекты такіх вайскова-палявых шпіталяў. І гэта вельмі добра. Яны гатовыя да эпідэміі.

Размаўляла Юлія Лабанава Belsat.eu

Hавiны