Беларусь выступіла супраць закону, які абавязвае ўсталёўваць расейскі софт на гаджэты


Тры краіны-ўдзельніцы Еўразійскага эканамічнага саюзу (ЕАЭС), у тым ліку Беларусь не падтрымалі расейскі закон, які абавязвае ўсталяванне па змаўчанні праграм расейскай вытворчасці на гаджэты, паведамляе газета «Ведомости».

Удзельнікі ЕАЭС абмеркавалі закон яшчэ 13 снежня на нарадзе дэпартаменту функцыянавання ўнутраных рынкаў Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Hавiны
«Нічога добрага не будзе». Што беларускія айцішнікі думаюць пра інтэграцыю з Расеяй?
2019.12.16 09:54

Прадстаўнікі Беларусі, Кыргызстану і Казахстану лічаць, што расейскія папраўкі могуць абмежаваць абарот тэхнічна складаных тавараў з краін ЕАЭС у Расею і стварыць перашкоды функцыянаванню ўнутранага рынку саюзу.

У прэс-службе ЕЭК паведамілі, што камісія вывучае меркаванні ўдзельнікаў ЕАЭС і пакуль не вырашыла, ці перашкодзіць закон гандлю.

Hавiны
Пуцін падпісаў закон, які можа вымусіць «Apple» сысці з Расеі
2019.12.02 18:31

КА belsat.eu

Стужка навінаў