Беларусь прыдумала, як адказаць на вучэнні NATO

Беларусь адрэагуе на размяшчэнне тэхнікі NATO каля беларускіх межаў і вучэнні «Defender Europe». Пра гэта 28 кастрычніка заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў пасля справаздачы кіраўніку дзяржавы.

Кіраўнік абароннага ведамства адзначыў, што ў якасці адказу прадугледжаныя кантроль узбраенняў, адпраўка інспекцыйных груп на сумежную тэрыторыю, узмацненне задачаў выведкі, піша БелТА.

Лукашэнка прыгразіў Літве асіметрычным адказам на «бранятанкавы кулак» ЗША

Таксама будзе ўмацаваная беларуская дзяржаўная мяжа, павялічаная колькасць сухапутнага кантынгенту на літоўскім напрамку. Робіцца шэраг інфармацыйных і дыпламатычных захадаў, каб, паводле міністра, востра паставіць пытанне прысутнасці войскаў NATO каля Беларусі.

Запланаванае правядзенне асобных тактычных дзеянняў на гэтым напрамку ракетнымі войскамі, артылерыяй, авіяцыяй, мотастралкамі, дэсантнікамі, памежнікамі.

Апроч таго, Беларусь плануе з Расеяй у 2020 годзе перапрацаваць план ужывання рэгіянальнай групоўкі войскаў, каб праводзіць сумесную выведку ў сувязі з натаўскімі вучэннямі.

Амерыканскія самалёты адбамбаваліся каля расейскай мяжы

Міністр абароны звярнуў увагу, што за апошнія гады групоўка NATO праз супрацьстаянне з Расеяй у суседніх з Беларуссю краінах вырасла ў 13 разоў – дзесьці з 550 да 7,3 тыс. чалавек. Нарошчваюцца і матэрыяльныя сродкі, тэхніка, боепрыпасы.

Раўкоў таксама падкрэсліў працягласць знаходжання амерыканскіх войскаў каля беларускай мяжы, бо падчас беларускіх вучэнняў войскі набліжаныя да краінаў NATO не больш за два тыдні. А не 6 месяцаў, як гэта будзе з бранятанкавай брыгадай ЗША на літоўскім палігоне за 15 км ад Беларусі.

МГ belsat.eu

Hавiны