Беларусь плануе да канца года распачаць альтэрнатыўны Расеі імпарт нафты


Беларуская нафтавая кампанія (БНК) разлічвае ўжо нават да канца бягучага году арганізаваць альтэрнатыўны Расеі імпарт нафты праз парты Балтыі ці Украіны, заявіў намеснік гендырэктара БНК Сяргей Грыб.

«Мы разлічваем у гэтым годзе пачаць пастаўкі праз марскія парты. Так, парты вельмі зацікаўленыя, калі мы дадатковы струмень нафты пусцім праз парты або Украіны, або Балтыі. Дадатковы для іх заробак», – сказаў Сяргей Грыб.

Каментуючы магчымыя напрамкі імпарту, Грыб адзначыў, што «ўсё будзе залежаць ад умоваў, якія дадуць нам сумежныя краіны па перавалцы і транспарціроўцы», паведамляе interfax.by.

«Або балтыйскія парты, або Адэса, або камбінацыя. Мазырскі НПЗ знаходзіцца бліжэй да Украіны, таму цалкам верагодна, калі на Мазырскі НПЗ, будзе, адпаведна, праз Украіну. Нафтан бліжэй да прыбалтыйскіх партоў, адпаведна, лагічна разглядаць парты Балтыйскага мора», – растлумачыў ён.

Сяргей Грыб таксама паведаміў, што ў выпадку імпарту нафты марскім шляхам праз порт Адэсы, для наступнай транспарціроўкі можа быць задзейнічаны нафтаправод Адэса-Броды.

«Калі праз Украіну, у порт Адэсы будзе пастаўка, то будзе выкарыстоўвацца нафтаправод Адэса-Броды для транспарту да Мазырскага НПЗ«, – дадаў ён.

Па словах намесніка гендырэктара БНК, пастаўшчык нафты пакуль не вызначаны.

»Усё будзе залежаць ад коштаў«, – сказаў Грыб.

У якасці магчымых варыянтаў ён назваў пастаўку з Азербайджану, Саудаўскай Аравіі, Нігерыі.

Сяргей Грыб адзначыў, што беларускія НПЗ могуць перапрацоўваць 18 гатункаў нафты.

»Могуць быць пастаўкі з Азербайджану. З Ірану – хутчэй за ўсё, не, там санкцыі. Можам перапрацоўваць нафту з Саудаўскай Аравіі, нігерыйскую нафту таксама можам перапрацоўваць«, растлумачыў ён.

Hавiны
Пуцін ратыфікаваў пратакол з Беларуссю ў нафтавай сферы
2019.04.01 16:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў