Беларусь павялічыла тарыфы на транспартаванне нафты па «Дружбе»


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю замацавала новыя кошты на транспартаванне нафты праз нафтаправод «Дружба». Адпаведнае рашэнне адлюстраванае ў пастанове міністэрства, якую апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З 20 лютага тарыфы на транспартаванне нафты праз нафтаправод «Дружба» павялічваюцца. Паводле пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, тарыф на транспартаванне нафты на ўчастку Унеча (Высокае) – Полацк – Невель нафтаправоду «Дружба» павялічваецца да 203,8 расейскага рубля (7,03 беларускага рубля) за адну тону. Раней кошт складаў 191,2 расейскага рубля (6,60 беларускага рубля).

З пачатку 2020 года Беларусь атрымлівае нафту толькі ад кампаніяў алігарха Міхаіла Гуцэрыева, які сябруе з Лукашэнкам. Дамоўленасцяў з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўшчыкамі («Роснефть», «Сургутнефтегаз», «Газпромнефть») да гэтага часу няма. У выніку ў студзені ў Беларусь паставілі толькі 500 тысячаў тон расейскай нафты – адна чвэрць з таго, што планавалася. НПЗ краіны не хапае сыравіны. Беларусь нават пачала забіраць тэхналагічную нафту з трубаправоду «Дружба».

Hавiны
Лукашэнка распавёў, дзе збіраецца знайсці замену расейскай нафце
2020.02.14 15:58

Аляксандр Лукашэнка так і не дамовіўся пра пастаўкі нафты падчас сустрэчы з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным у Сочы. Кіраўнік Беларусі распавёў, што нібыта ўрад Расеі і асабіста намеснік кіраўніка Адміністрацыі Дзмітрый Козак будуць кантраляваць гэтае пытанне і дапамогуць дамовіцца.

«Я нікога не шантажаваў, сказаў: калі з Расеі не будзе пастаўлена нафты ў патрэбных абʼёмах (у студзені яны паставілі ўсяго 500 тыс. т – 1,5 млн т недапаставіў), мы пачнем адбор з транзітнай трубы», – прыгразіў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Пасол Расеі назваў нафтавую вайну «спрэчкай» гаспадарчых суб’ектаў
2020.02.05 14:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў