Беларусь пакуль не будзе адмяняць роўмінг з Расеяй


Міністэрства сувязі ды інфарматызацыі Беларусі не бачыць спосабаў адмяніць роўмінг з расейскімі мабільнымі аператарамі. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Канстанцін Шульган на прэс-канферэнцыі 2 траўня.

Паводле яго, «сёння ўбачыць рашэнне немагчыма». Таму, заявіў міністр, пакуль не будзе ўзгодненага варыянту, гаварыць пра яго заўчасна, паведамляе office life.

Канстанцін Шульган адзначыў, што разам з расейскімі калегамі прапрацоўваецца варыянт упарадкавання коштаў. Гэтак, Беларусь прапануе знізіць кошты на 30 % з бясплатным уваходным званком.

«Але беларусаў у роўмінгу – за 1 млн, а расейцаў – 5 млн. І гэта кладзецца на аплату 10 млн беларускіх абанентаў. Таму працэс хацелася б урэгуляваць», – сказаў міністр.

Абноўлена
Дзярждума Расеі прыняла закон аб суверэнным Рунэце
2019.04.16 11:41

Што датычыць прыняцця ў Расеі закона пра суверэнны інтэрнэт, дык гэта, па словах Шульгана, не адаб’ецца на працы беларускага сегмента інтэрнэту.

«Увогуле казаць «беларускі інтэрнэт», «расейскі інтэрнэт» – гэта не зусім правільна як з пункту гледжання карыстальніка, так і з тэхнічнага пункту гледжання», – сказаў ён, піша БелТА.

На яго думку, межаў для абмену інфармацыяй у наш час існаваць не павінна.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў