Беларусь не бачыць сэнсу працаваць над дарожнымі мапамі пра інтэграцыю з Расеяй


Беларусь і Расея не вядуць працу над дарожнымі мапамі адносна інтэграцыі. Пра гэта 5 сакавіка заявіў беларускі міністр замежных справаў Уладзімір Макей, перадае БелТА.

«Давайце вырашым пытанні з нафтавымі пастаўкамі, а потым ужо будзем далей думаць», – сказаў кіраўнік МЗС.

Hавiны
«Белнафтахім» да гэтага часу не мае кантрактаў з буйнымі расейскімі кампаніямі на пастаўку нафты
2020.03.03 13:07

Паводле яго, адпаведная працоўная група зараз не працуе.

«Сэнсу няма працаваць над гэтымі дарожнымі мапамі, пакуль не будуць вырашаныя гэтыя пытанні», – дадаў Уладзімір Макей.

Hавiны
«Коммерсантъ»: пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь могуць аднавіцца ўжо ў сакавіку
2020.02.22 07:48
  • Напрыканцы 2019 году Менск і Масква гэтак і не змаглі дамовіцца пра ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь у 2020 годзе. У выніку ў студзені–лютым сёлета нафту ў Беларусь пастаўлялі толькі кампаніі Міхаіла Гуцэрыева, якога звязваюць сяброўскія адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам. Апошнія два месяцы айчынныя НПЗ працуюць на мінімальнай загрузцы.
  • Уладзімір Пуцін пасля сустрэчы з кіраўніком Беларусі паабяцаў зняць абмежаванні доступу да нафтапроваду кампаніяў, якім будзе цікава працаваць з Беларуссю. Цяпер беларускія ўрад спадзяецца на інтарэс да супрацы з нашай краінай дробных і сярэдніх нафтавых фірмаў.
  • Дыверсіфікацыя паставак нафты – адная з самых прыярытэтных задач «Белнафтахіму» на 2020 год.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў