Беларусь не атрымае апошні транш крэдыту ЕФСР


Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця закрыў праграму з Беларуссю. Такім чынам, атрымаць сёмы транш крэдыту наша краіна не зможа.

Як распавёў БелаПАН суразмоўца ў фінансавых колах, тэрміны даступнасці крэдыту мінулі. Перамовы аб новым крэдыце таксама не вядуцца.

Hавiны
Беларусь больш не хоча «палітычных крэдытаў» з боку Расеі
2019.10.25 11:49

Паводле крыніцы, Расея, якая з’яўляецца галоўным донарам Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, звязвае абмеркаванне фінансавых пытанняў з праграмай паглыблення інтэграцыі паміж краінамі.

У траўні міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заяўляў, што ўмовы праграмы з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) цалкам выкананыя. Ён сказаў, што ў бюджэце Беларусі сёлета запланавана прыцягненне апошняга, сёмага траншу ў памеры $ 200 млн паводле праграмы з ЕФСР і яшчэ каля $ 600 млн ад урада РФ.

Hавiны
Расея можа не даць Беларусі крэдыт, каб пагасіць крэдыты
2019.10.19 13:58

Але на днях стала вядома, што Беларусь не атрымае і крэдыт у $ 600 млн.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў