Беларусь наняла амерыканскага лабіста, каб атрымаць магчымасць купляць нафту ў ЗША


Беларусь хоча ўпершыню закупіць амерыканскую нафту для сваіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў у імкненні дыверсіфікаваць імпарт і знізіць залежнасць ад Расеі. Пра гэта паведамляе golos-ameriki.ru.

Дзяржаўная «Беларуская нафтавая кампанія», афіляваная з нафтаперапрацоўчым канцэрнам «Белнафтахім», наняла лабіста Дэвіда Генкарэлі, каб дамагчыся скасавання санкцыяў супраць Беларусі, што ў сваю чаргу дало б магчымасць афіцыйнаму Менску купляць амерыканскую сырую нафту.

Генкарэлі мусіць дапамагчы БНК атрымаць адмысловую ліцэнзію ад Міністэрства фінансаў ЗША для «закупаў сырой нафты з дастаўкай на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь», паведамляецца ў дакументах, пададзеных у адпаведнасці з Законам аб рэгістрацыі замежных агентаў.

Сам Генкарэлі, які працуе лабістам на працягу амаль 30 гадоў, пакуль не дае каментароў. Як сцвярджаецца ў яго профілі ў сацсетках, Генкарэлі аказвае сваім кліентам, у тым ліку ў энергетычнай галіне, дапамогу ва ўзаемадзеянні з Кангрэсам і рознымі федэральнымі ведамствамі.

Упершыню санкцыі ЗША супраць афіцыйнага Менску былі ўведзены пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2006 года. Пазней, у 2007 годзе, пад санкцыі трапіла кампанія «Белнафтахім». Пасля выбараў 2015 года ЗША прынялі адносна «Белнафтахіму» часовыя выключэння з санкцыйнага рэжыму тэрмінам на паўгода з магчымасцю падаўжэння.

Hавiны
Трамп працягнуў санкцыі супраць беларускіх уладаў
2019.06.13 21:42

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў