Беларусь і Расея дамовіліся пра кампенсацыю за брудную нафту


Беларусь і Расея дасягнулі пагаднення аб падыходах і методыцы кампенсацыі за брудную нафту, паведамілі belta.by у прэс-службе ўрада.

«Адбыліся перамовы з удзелам намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Ігара Ляшэнка. Бакі дасягнулі пагаднення аб падыходах і методыцы кампенсацыі за брудную нафту», – сказалі ў прэс-службе.

Дэталі дамоўленасцяў не паведамляюцца.

Нагадаем, што 19 красавіка канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расейскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе «Дружба». Праз гэта шэраг краінаў часова адмовіліся ад імпарту расейскай нафты, якая ідзе праз Беларусь.

Hавiны
Беларусь і Расея прыпынілі перамовы пра транзіт нафты
2020.01.20 09:31

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў