Беларусь і Казахстан іначай бачаць праблемы ў справе паставак нафты


Беларусь і Казахстан працягваюць весці перамовы ў справе паставак нафты. Пагадненне, падпісанне якога анансавалася ў кастрычніку, да гэтага часу не гатовае. Казахстан не давярае Беларусі.

«Цяпер «Белнафтахім» і Міністэрства энергетыкі Казахстана актыўна працуюць над праектам адпаведнага пагаднення», – адзначаецца ў артыкуле Уладзіміра Макея, які апублікаваны ў казахстанскім часопісе «Веснік дыпламатыі», піша interfax.

Аб’ектыў
Нафта паедзе ў Беларусь цягнікамі?
2019.09.27 22:36

У сваю чаргу кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказвае меркаванне, што перашкодаў для паставак нафты з Казахстану, няма. У тым ліку не будзе перашкаджаць і Расея.

«Я думаю, калі РФ зацікаўлена ў развіцці нашага эканамічнага Саюза, яна не будзе, не стане перашкаджаць гэтаму, таму што калі мы пачнем блакаваць агульныя праекты ў ЕўрАзЭС, ну што ж, тады як я часта кажу, іншыя краіны, як Беларусь, Казахстан будуць шукаць шчасце на баку», – сказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю казахстанскаму дзяржтэлеканалу« Хабаров».

Аляксандра Лукашэнка адзначае, што галоўным у перамовах цяпер зʼяўляецца пытанне коштаў на энергасыравіну. У сваю чаргу Казахстан, у адрозненні ад Беларусі, бачыць праблему ў іншым.

Віцэ-міністр энергетыкі Казахстану Эсет Магауаў адзначыў, што ў цэлым тэкст пагаднення ўзгоднены паміж галіновымі міністэрствамі і кампаніяй «Белнафтахім», але застаецца шэраг пытанняў, адно з якіх датычыць гатовасці Менску ўзяць абавязак не дапусціць рээкспарт казахстанскіх вуглевадародаў у трэція краіны. Таму, на думку Казахстана, падпісанне дамовы калі і адбудзецца, то не ў кастрычніку, але напрыканцы года.

Hавiны
Падпісанне нафтавай дамовы з Казахстанам адкладаецца
2019.09.27 17:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў