Жывёліны, з якімі зняўся ў фотасэсіі Іваноў, жывуць у падмаскоўным Ступіна. Гэта ваўчыца Шакіра і чэхаславацкі воўчы сабака Саркус.
«Камсамолка» піша, што каб пасябраваць з партнёрамі па здымках, IVAN скарміў звярам кілаграм сасісак.
Віктар Дробыш вядзе перамовы з арганізатарамі «Еўрабачання» аб дазволе на ўдзел у нумары жывёлаў.
Нацыянальная музычная карпарацыя «Дробыш» падала парталу Super дэталі запланаванага нумару Аляксандра Іванова на конкурсе «Еўрабачання». Спявак мае выступіць без адзення і з некалькімі ваўкамі. Цяпер справа за дазволам сёлетніх арганізатараў, шведаў.
«Мы распачалі перамовы з арганізатарамі. Так, Саша будзе на сцэне голы, таксама там будуць ваўкі. Па сутнасці, кожны чалавек атаясамлівае сябе з нейкай татэмнай жывёлінай. Часамі мы падаўляем гэта ў сабе, але не кожны можа сустрэцца з жывёлінай асабіста. Мы хочам, каб усе адчулі гэтую тонкую мяжу паміж чалавекам і прыродай», – заявіў Віктар Дробыш.
Аляксандр Іваноў выканае ў Швецыі песню Дробыша «Help you fly».[/vc_column_text]
Жывёліны, з якімі зняўся ў фотасэсіі Іваноў, жывуць у падмаскоўным Ступіна. Гэта ваўчыца Шакіра і чэхаславацкі воўчы сабака Саркус.
«Камсамолка» піша, што каб пасябраваць з партнёрамі па здымках, IVAN скарміў звярам кілаграм сасісак.
«Еўрабачанне» пройдзе 10–14 траўня ў Стакгольме.
ДД