Беларусь хоча прадаваць электраэнергію ў Польшчу


«Белэнерга» прапануе Польшчы заключыць кантракт на пастаўку электраэнергіі і гатовая да сумеснага будаўніцтву ўстаўкі пастаяннага току, што дазволіць сінхранізаваць беларускую энергасістэму з ЕЗ. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар «Белэнерга» Павел Дрозд, піша «Інтэрфакс-Захад».

«Мы прапануем Польшчы сумесную працу, у нас сёння ёсць сувязь паміж Берасцем і польскім бокам 110 кВ. Пакуль нашыя прапановы абмяркоўваюцца. Мы прапануем палякам працаваць праз Літву, у іх ёсць сувязь (паміж сабой) з тым, што мы ў далейшым гандлюем у Літву, а палякі замяшчаюць нашу электраэнергію літоўскай», – сказаў Дрозд на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску.

Паводле чыноўніка, «мы нават прапануем Польшчы пабудаваць сумесна ўстаўку пастаяннага току, з магчымасцю ў далейшым працаваць сінхронна з Еўрапейскім звязам».

ВІДЭА
Нуль кілават у Літву. Усё, каб БелАЭС не пачала працаваць
2019.10.30 08:05

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў