Беларусь дамовілася з «Газпромам» пра цану на газ да канца лютага

Уладзімір Сямашка і Аляксей Мілер падчас падпісання пагаднення аб пастаўках газу ў Беларусь і яго транзіт праз тэрыторыю Беларусі, а таксама пратаколу аб цэнах на газ. 31 снежня 2019 года. Фота – прэсавая служба «Газпрому»

Старшыня праўлення «Газпрому» Аляксей Мілер і амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка ды беларускі міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч дамовіліся аб цэнах на газ да канца лютага 2020 года. Аднак колькі ён будзе каштаваць – невядома. Падпісанне пратаколаў адбылося перад самым Новым годам – «Газпром» паведаміў пра гэта а 22-й гадзіне.

Беларускі і расейскі бакі падпісалі таксама дадатковыя пагадненні аб працягу да 2021 года тэрміну дзеяння кантрактаў на пастаўку газу ў Беларусь і яго транзіт праз тэрыторыю Беларусі. Згодна з дакументам, кантрактныя аб’ёмы паставак і транзіту ў 2020 годзе захаваны на ўзроўні 2019 года.

Кантракты аб пастаўцы ў Беларусь газу Лукашэнка абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным два дні запар па тэлефоне. У выніку кіраўнікі краінаў дамовіліся даручыць сваім урадам падпісаць кантракты аб дастаўцы нафты і газу, а ў выпадку невырашэння гэтага пытання, кабміны павінныя былі выпрацаваць кампрамісны прамежкавы варыянт.

З 1 студзеня Расея можа спыніць пастаўкі нафты ў Беларусь

У аўторак Лукашэнка правёў нараду з нафтавікамі, падчас якой даручыў тэрмінова дамовіцца з Расеяй пра пастаўку вуглевадародаў ды пачаць шукаць дастаўцаў нафты па-за Расеяй.

  • Кантракты паміж «Газпромам» і кампаніяй «Газпром трансгаз Беларусь» на пастаўку газу ў Беларусь і яго транзіт праз Беларусь дзейнічалі да канца гэтага году.

ДД belsat.eu

Hавiны