Беларусь бʼе рэкорды ў нараджальнасці

Летась беларусаў паболела на 119 тысяч – гэта максімальная колькасць за апошнія 5 гадоў.

Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту Жанна Васілеўская, перадае belta.by.

Паказнік 2015-га амаль на 500 дзяцей большы, чым у 2014-м, і на 11 тысяч большы, чым у 2010-м.

Па ліку нованароджаных лідаруе сталіца. У Менску ў мінулым годзе нарадзілася амаль 23 тысячы дзяцей – кожнае пятае дзіця з агульнага ліку народжаных. Крыху больш за 19 тысяч дзяцей нарадзілася ў Менскай вобласці. Набліжаюцца да гэтай лічбы Берасцейская і Гомельская вобласці.

У апошнія гады захоўваецца станоўчая дынаміка нараджальнасці ды адзначаецца рост колькасці насельніцтва. Вызначальным фактарам павелічэння насельніцтва Беларусі ў 2015 годзе стаў міграцыйны прырост, які склаў 18,5 тыс. чалавек і папоўніў натуральныя страты.

Цяпер у Беларусі пражывае 9 млн 498 тыс. чалавек (дадзеныя на 1 студзеня 2016 года).

ДР, belsat.eu

Hавiны