Беларусь атрымала кітайскі крэдыт


Кітайскі дзяржаўны банк пералічыў афіцыйнаму Менску крэдыт прыблізна на 500 млн долараў. Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі.

У ведамстве адзначылі, што 20 снежня кітайскі бок пералічыў Беларусі сродкі крэдыту ў суме 3,5 млрд кітайскіх юаняў.

Hавiны
Улады Беларусі тэрмінова бяруць крэдыт у Кітая
2019.12.14 06:41

Беларусь і Кітай падпісалі дамову пра вылучэнне Менску крэдыту 16 снежня ў Шанхаі. Ён не звязаны з рэалізацыяй якога-небудзь праекту і можа быць накіраваны на пагашэнне і абслугоўванне дзяржаўнага доўгу, падтрыманне золатавалютных рэзерваў, садзейнічанне развіццю двухбаковага гандлю Беларусі ды Кітаю.

Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, кітайскі крэдыт пойдзе на пагашэнне вонкавых пазыкаў. Прадугледжваецца, што пазыку з боку Пекіна Беларусь атрымае на пяць гадоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў