Беларусь 4 месяцы жыла без міністра энергетыкі


На чале Міністэрства энергетыкі стаў Віктар Каранкевіч.

31 жніўня Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні, зрабіўшы шэраг новых прызначэнняў. Між іншага, кіраўнік Беларусі прызначыў дзвюх новых міністраў – фінансаў і энергетыкі.

Максім Ермаловіч. Фота – Міністэрства фінансаў

Першым стаў Максім Ермаловіч, які служыць у Міністэрстве фінансаў ужо 16 гадоў, з іх чатыры апошнія – на пасадзе першага намесніка міністра.

Віктар Каранкевіч узначаліць Міністэрства энергетыкі, якое не мела кіраўніка чатыры месяцы: папярэдняга міністра, Уладзіміра Патупчыка, кіраўнік Беларусі вызваліў ад пасады 2 траўня.

Віктар Каранкевіч. Фота – афіцыйная старонка Міністэрства энергетыкі

Каранкевіч скончыў Інстытут сучасных ведаў, БНТУ і Акадэмію кіравання пры кіраўніку Беларусі. У Міністэрстве энергетыкі – з 2006 года, летась стаў першым намеснікам міністра. 1 жніўня Віктару Каранкевічу споўнілася 42 гады.

ДД

Стужка навінаў