Два галы ў матчы 5-га тура Лігі нацый зборнай Люксембургу забіў Станіслаў Драгун. Вынік гульні — 2:0.
Дубль Стаса Драгуна!#СборнаяБеларуси #БелыяКрылы #LUXBLR #ЛигаНаций pic.twitter.com/FYuA3vgjYT
— АБФФ (@BelFootFeder) 15 listopada 2018
Пасля 5 тураў групавога этапу дывізіёну «D»:
1 Беларусь — 11
2 Люксембург — 9
3 Малдова — 8
4 Сан-Марына — 0
Заўзелі за зборную Беларусі нашыя суайчыннікі з бел-чырвона-белай атрыбутыкай.
У нядзелю Беларусь згуляе ў гасцях з Сан-Марына. Для выхаду ў плэй-оф дывізіёна D Лігі нацый нашай камандзе дастаткова не прайграць. Ужо там з яшчэ трыма супернікамі Беларусь разыграе адну пуцёўку на чэмпіянат Еўропы 2020 года.
ДР belsat.eu