Бел-чырвона-белы сцяг мае стаць гісторыка-культурніцкай каштоўнасцю


Законапраект аб статусе бел-чырвона-белага сцяга прайшоў усе ўзгадненні і на вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў ён будзе вынесены на галасаванне дэпутатаў. Законапраект распрацавала незарэгістраваная партыя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), з дапамогай дэпутатаў Ганны Канапацкай і Алены Анісім яго разаслалі па міністэрствах для кансультацыяў згодна з заканадаўствам.

«Гэта ганьба для краіны, што за першы дзяржаўны сцяг сёння арыштоўваюць людзей падчас мітынгаў або спартовых мерапрыемстваў. Ганьба для краіны і ўраду, калі нашы нацыянальныя сімвалы прыніжаюцца, а беларуская мова дыскрымінуецца і знішчаецца. Улады шмат кажуць аб абароне незалежнасці, пры гэтым нават апелююць да ўзброенага супраціву агрэсару. Але незалежнасць пачынаецца не з моцнай арміі, а з моцнага нацыянальнага духу, аб’яднання нацыі і павагі да ўласнай гісторыі, культуры, мовы. Калі гэтага няма – зброя бескарысна, таму што міліцыя і армія прададуць краіну за пяць капеек любому, хто іх прапануе, як гэта здарылася ў Крыме», – адзначыла дэпутат палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, піша bchd.info.

Hавiны
Дэпутаткі Канапацкая і Анісім накіравалі ў міністэрствы законапраект аб абароне бел-чырвона-белага сцягу
2018.09.18 16:23

Законапраект аб статусе БЧБ-сцяга не быў адразу ж узгоднены ўсімі дзяржорганамі. У канцы верасня МУС адказала, што « у праекце закону няма нарматыўных прававых загадаў і даручэнняў», а Мінюст заявіў, што «законапраект неабходна ўзгадніць з шэрагам дзяржаўных органаў, у прыватнасці з Міністэрствам культуры». А вось Мінкульт адказаў дэпутатам, што гэтае пытанне не адносіцца да іх кампетэнцыі.

Алена Анісім і Ганна Канапацкая намагаюцца забяспечыць свабоднае выкарыстанне гістарычнага сцягу ў Беларусі, у тым ліку дзяржустановамі, і абараніць яго ад неправамерных перашкодаў у выкарыстанні. У праекце прапануецца ўключыць бел-чырвона-белы сцяг у спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў