БДУ дазволіў выкладчыкам весці заняткі дыстанцыйна


Да 31 траўня заняткі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце могуць адбывацца онлайн, падае прэсавая служба ВНУ.

«З 14 красавіка па 31 мая выкладчыкам прадстаўленая магчымасць выканання працоўных абавязкаў дыстанцыйна. Такое рашэнне дасць магчымасць знізіць колькасць прамых кантактаў сярод студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў. Разам з тым заняткі праходзяць згодна з зацверджаным вучэбных праграмах і раскладзе на цэнтралізаванай пляцоўцы адукацыйнага парталу БДУ, які забяспечвае інтэрактыўнае ўзаемадзеянне студэнта і выкладчыка, – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле ВНУ, гэтае рашэнне дазволіць знізіць колькасць прамых кантактаў сярод студэнтаў, выкладчыкаў і працаўнікоў універсітэту.

Слова «каронавірус» у афіцыйным прэс-рэлізе, аднак, не з’яўляецца. Згодна з ім, дадатковыя захады бяспекі ўводзяцца ў сувязі з «эпідэміялагічнай сітуацыяў, прафілактыкай і зніжэннем распаўсюджвання вострых рэспіратарных інфекцыяў».

Разам з тым, шэраг працаўнікоў ВНУ працягваюць працу ў звычайным рэжыме, а наведнікі заняткаў рассаджваюцца свабодна. У БДУ дадаюць, што на факультэтах размясцілі дазатары з антысептыкам, а ўборкі ладзяць з ужываннем дэзынфектараў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў