БДІПЧ АБСЕ рэкамендуе Беларусі змяніць заканадаўства аб выбарах


Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) апублікавала свой канчатковы даклад у справе парламенцкіх выбараў у Беларусі, што прайшлі ў лістападзе летась. У дакладзе, акрамя іншага, 32 рэкамендацыі для ўладаў дзеля ўдасканалення выбарчага працэсу.

У АБСЕ рэкамендуюць афіцыйнаму Менску змяніць заканадаўства краіны. У дакладзе адзначаецца, што неабходныя змены ў справе рэгістрацыі кандыдатаў, забеспячэнне свабоды сходаў і выказванняў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Прагучаў заклік зняць аплату за правядзенне мерыпрыемстваў. Агулам БДІПЧ АБСЕ апублікавала 32 рэкамендацыі дзеля ўдасканалення выбарчага працэсу.

Важным крокам, на думку назіральнікаў АБСЕ, з’яўляецца неабходнасць выканання празрыстых працэдураў падліку бюлетэняў, каб усе прысутныя маглі пераканацца, што вынікі падліку сапраўдныя.

Па выніках выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2019 году назіральнікі АБСЕ заявілі, што працэс падліку галасоў ішоў з фальсіфікацыямі. У выніку місія БДІПЧ АБСЕ не прызнала гэтыя выбары ў Беларусі сумленнымі.

Назіральнікі ад АБСЕ і раней адзначалі, што прававая база ў Беларусі не стварае ўмоваў для дэмакратычных выбараў. Але старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына распавяла, што Выбарчая камісія Беларусі не паспявае ўнесці змены ў выбарчае заканадаўства перад прэзідэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца сёлета.

Аб’ектыў
Еўропа не прызнала беларускія выбары і… здыме санкцыі?
2019.11.20 21:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў