БЧ запускае новыя цягнікі на Варшаву і Прагу


Беларуская чыгунка пашырае маршрутную сетку з Польшчай і Чэхіяй. Пра гэта паведамляе БелТА.

З 15 снежня пашыраецца маршрутная сетка перасадкавых цягнікоў у паведамленні Варшава – Берасце – Менск, а таксама адкрываецца новае перасадачнае паведамленне Прага – Варшава – Берасце – Менск.

З Варшавы цягнік №126 Варшава – Берасце будзе адпраўляцца ў 13.10 і прыбываць у Берасце ў 19.10. З Берасця цягнік №125 будзе адпраўляцца ў 19.56 і прыбываць у Варшаву ў 22.15. Для перасадкі прадугледжаны ўзгоднены цягнік №726 Берасце – Менск, які адпраўляецца з Берасця ў 20.00 і прыбывае ў Менск у 23.25, а назад выязджае ў 15.59 і прыбывае ў Берасце ў 19.01.

Hавiны
З 1 лістапада патаннелі квіткі на цягнікі ў Расею, Кыргызстан і Казахстан
2019.11.01 17:50

З Прагі цягнік №136 Прага – Варшава – Берасце будзе адпраўляцца ў 10.23 пад №115 і прыбываць у Берасце ў 00.37. З Берасця цягнік №137 будзе адпраўляцца ў 7.11 і прыбываць у Прагу ў 17.39 пад №114. Ён будзе ісці з прыпынкамі ў Остраве, Катавіцах, Варшаве і Цярэспалі.

Для пасажыраў цягнікоў Прага – Варшава – Берасця будзе магчымасць перасадкі ў Берасці на цягнік №96 Берасце – Масква і з цягніка №27 Масква – Берасце.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў