«Бацюшку са свастыкай» дэпартавалі ў Расею

Праваслаўнага святара, грамадзяніна Расеі Канстанціна Бурыкіна, які адбыў пакаранне за захоўванне зброі і выйшаў на волю, дэпартавалі з Беларусі.

У сям’і святара адзначылі, што яго дэпартавалі прыкладна тыдзень таму. Зараз Бурыкін у Расеі, піша «Наша Ніва».

«Бацюшка са свастыкай» выйшаў на волю. Справу пра гвалт дачцэ яшчэ не закрылі

У 2017 годзе суд прызнаў святара Канстанціна Бурыкіна вінаватым у незаконным захоўванні зброі і боепрыпасаў і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Вясной 2019 года міліцыя распавяла пра новую крымінальную справу ў дачыненні да «бацюшкі са свастыкай» паводле яшчэ аднаго артыкулу: згодна з версіяй следства, ён, будучы ў 2014-2016 гадах намеснікам кіраўніка Беларускай федэрацыі паўэрліфтынгу, выдаткаваў на ўласныя патрэбы частку грошай, якая прызначалася на камандзіроўкі спартоўцам. Шкоду ацанілі ў 17,5 тысячы рублёў.

У БПЦ патлумачылі, чаму не пазбавілі сану святара Бурыкіна, якога вінавацяць у згвалтаванні дачкі

Таксама намеснік генпракурора Аляксей Стук паведаміў, што Бурыкіна вінавацяць у «гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні заведама малагадовай асобы». Пацярпелай па справе з’яўляецца ягоная дачка – паводле следства, Бурыкін гвалтаваў дзяўчыну з 2012 да 2016 года.

18 лістапада Канстанцін Бурыкін выйшаў з папраўчай калоніі ў Шклове.

Генпракуратура: Пацярпелая па справе святара Бурыкіна, якога вінавацяць у сексуальным гвалце – ягоная дачка

МГ belsat.eu

Hавiны