БАТЭ згуляў унічыю з сербскай «Црвенай Звездай»


У Бялградзе барысаўскі клуб зарабіў першы пункт у групе Лігі Еўропы.

Спачатку БАТЭ прапусціў на 54-й хвіліне (аўтар гала – Радоніч).

А на 72-й Сігневіч зраўняў лік, які і стаў канчатковым – 1:1.

Вось як пракаментаваў вынік галоўны трэнер барысаўцаў Аляксандр Ермаковіч:

«Тое, што мы сёння пабачылі, апраўдала нашыя чаканні. «Црвена Звезда» была менавіта такой, як мы меркавалі. Здзіўлення гульня суперніка не выклікала. Добрая, якасная гульня атрымалася з абодвух бакоў, з вялікай колькасцю момантаў. І мы, і гаспадары можам наракаць на страчаныя шанцы. Прайграць было б крыўдна любой з каманд».

У паралельным матчы групы H «Арсенал» у Лондане перамог «Кёльн» – 3:1.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў