БАТЭ прадставіў новага трэнера


Кірыл Альшэўскі стаў новым трэнерам БАТЭ. Фота – прэс-служба футбольнага клубу

Настаўнікам асноўнай каманды «жоўта-сініх» стаў 37-гадовы Кірыл Альшэўскі, падае прэсавая служба БАТЭ.

Новы трэнер – нарадзінец Барысава. Скончыў аддзяленне футбола ў мясцовай Дзіцяча-юнацкай спартовай школе № 2.

У 2006 годзе ён пачаў трэнаваць дзіцяча-юнацкую школу БАТЭ і ўжо неўзабаве перайшоў у трэнерскі штаб дублёрскага складу барысаўскай каманды, а ў 2009 годзе стаў яго галоўным трэнерам.

У 2010–2012 гадах працаваў старэйшым трэнерам моладзевай і юнацкай зборных Беларусі.

З лета 2012-га па канец 2013-га быў спартовым дырэктарам БАТЭ.

У 2014–18 гадах працаваў з юнацкімі і юніёрскай зборнай Беларусі, а ў 2016–18-м паралельна з’яўляўся тэхнічным дырэктарам Беларускай федэрацыі футболу.

На пачатку 2019 года прыняў кіраўніцтва рэзервовай камандай БАТЭ, якая ў выніку датэрмінова стала пераможцам турніру дублёраў.

У клубе лічаць, што Альшэўскі прынясе ў каманду свежыя ідэі і дасць ёй магутны імпульс.

Аб’ектыў
Чаму ФК БАТЭ не стаў чэмпіёнам?
2019.11.24 20:05

«Спадзяемся, заўзятары падтрымаюць Кірыла Пятровіча – і з ім БАТЭ зробіць крок наперад і з пункту гледжання вынікаў, і ў плане якасці гульні», – падае прэсавая служба клубу.

19 снежня БАТЭ вырашыў не працягваць кантракт з Аляксеем Багам, які ўзначальваў клуб з 2018 года.

  • «Жоўта-сінія» не прабіліся сёлета ў восеньскую стадыю еўрапейскіх кубкаў, а таксама ўпершыню за 13 гадоў не змаглі стаць чэмпіёнам краіны, упусціўшы лаўры за тур да афіцыйнага заканчэння чэмпіянату на карысць берасцейскага «Дынама».

ДД belsat.eu

Стужка навінаў