Барыс, Дзіма і Ларыса – беларускі адказ Барбі і Кену!


У Беларусі выпусцілі серыю лялек з 12 прафесіямі, такімі як міліцыянт, ратаўнік, рыбак і медсястра. Усе вобразы распрацаваныя на прадпрыемстве «БелЛялька».

Дзіма-будаўнік, Барыс-рыбак і Дзіма-ратаўнік

«Такія лялькі цікавыя не толькі для дзяцей, але і як падарунак для дарослых з адпаведнымі прафесіямі», – гаворыцца на сайце вытворцы. Прадпрыемства адмыслова вырашыла звярнуцца да традыцый 80-х, калі ўпершыню ў СССР зʼявіліся лялькі «з прафесіямі».

Барыс-кухар, Барыс Марак і Барыс-інспект ДПС

Лялька Барыс мае ажно 5 спецыяльнасцяў і ў залежнасці ад амплуа мае цёмныя або светлыя вусы. А вось лялька Дзіма мае толькі два варыянты – або пайсці ў ратаўнікі, або ў будаўнікі. У абодвух выпадках лялька без вусоў.

Ларыса-доктар, Барыс-доктар і Ларыса-гандлярка кветкамі

Ларыса-кухар, Ларыса-музыка і Ларыса-медсястра

У новай лінейцы беларускіх лялек ёсць таксама 5 лялек-дзўчынак. Ва ўсіх выпадках гэта лялька Ларыса і кожны раз – з рознымі фрызурамі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў