Барыса Джонсана змясцілі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі

Прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Барыса Джонсана змясцілі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі. Раней паведамлялася, што палітык, у якога выявілі каронавірус, змешчаны на планавае абследаванне ў шпіталь, піша Бі-Бі-Сі.

Паводле медыкаў, стан здароўя прэмʼер-міністра Вялікай Брытаніі Барыса Джонсана пагоршыўся ў апошнія гадзіны. Лекары вырашылі перавесці прэмʼера бліжэй да апаратаў штучнага дыхання.

Замяшчаць Барыса Джонсана на яго пасадзе будзе міністр замежных справаў Дамінік Рааб.

Каронавірусную інфекцыю ў брытанскага прэмʼера дыягнаставалі 27 сакавіка, пасля чаго ён самаізаляваўся. Паведамлялася, што ў яго лёгкія сімптомы.

Праз каронавірус Менская «інфекцыйка» амаль запоўненая

СК belsat.eu

Hавiны