Балгарыя высылае двух расейскіх дыпламатаў. Іх падазраюць у шпіянажы


Расейскіх дыпламатаў абвінавацілі ў шпіянажы. Іх высылаюць з Балгарыі, а таксама абвясцілі «persona non grata».

Расейская амбасада ў Сафіі сцвярджае, што Балгарыя не мае доказаў вінаватасці дыпламатаў.

«Расейскі бок пакідае за сабой права на прыняцце адказных захадаў», – паведаміла расейскае МЗС у афіцыйным прэс-рэлізе.



24 студзеня пракуратура Балгарыі распачала расследаванне супраць двух расейскіх дыпламатаў па справе аб шпіянажы. Балгарскі бок цвердзіць, што з 2017 года сакратар консульскага аддзелу амбасады Расеі ў Сафіі займаўся шпіёнскай дзейнасцю, збіраючы інфармацыю пра выбары ў Балгарыі. А другі расеец з кастрычніка 2018 года збіраў інфармацыю, якая ўяўляе з’яўляецца дзяржаўнай і службовай таямніцай у галіне энергетыкі. Ён нібыта адправіў гэтую інфармацыю расейскім спецслужбам.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў