Бабарыка і Цапкала падалі дакументы ў Цэнтрвыбаркам

Экс-кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка і былы дырэктар Парку высокіх тэхналогіяў Валер Цапкала падалі ў Цэнтрвыбаркам дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных групаў па вылучэнню кандыдатамі ў прэзідэнты.

Пра гэта сведчыць інфармацыя на сайце ЦВК.

Кіраўніком адміністратыўнай групы Бабарыкі будзе ягоны сын Эдуард. Ініцыятыўную групу Цапкалы ўзначальвае Андрэй Ланкін.

Бабарыка ў дакументах ЦВК пазначаны як часова беспрацоўны. Нагадаем, ён сышоў у адстаўку з пасады старшыні праўлення «Белгазпрамбанку» адразу пасля таго, як абвесціў пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты.

Цапкала фігуруе ў дакументах ЦВК як індывідуальны прадпрымальнік.

Як піша «Радыё Свабода», Бабарыка заявіў журналістам, што ў ягоную ініцыятыўную групу запісаліся 5,5 тыс. чалавек. У ініцыятыўную групу Цапкалы ўвайшлі 555 чалавек.

Цапкала «Белсату»: Я – гэта я, а не клон нейкі

Усяго на момант напісання артыкулу дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў у ЦВК перадалі 39 патэнцыйных кандыдатаў.

ІІ belsat.eu

Hавiны