Бабарыка амаль дагнаў Лукашэнку па колькасці членаў ініцыятыўнай групы

Экс-кіраўнік праўлення «Белгазпромбанку» Віктар Бабарыка паведаміў у сваім Telegram-канале, што да ягонай ініцыятыўнай групы далучылася ўжо 9000 чалавек.

У ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі запісаліся 11 000 чалавек.

«Я не ваюю. Я не іду на вайну». Віктар Бабарыка адказаў на пытанні ў жывым эфіры

Пра намер ісці ў прэзідэнты Бабарыка паведаміў 12 траўня.

56-гадовы Віктар Бабарыка нарадзіўся ў Менску. Вучыўся ў БДУ і Акадэміі кіравання. Скончыў магістратуру БДЭУ. З 1995 года працаваў у банкаўскай галіне. З 2000 да траўня 2020 года быў кіраўніком праўлення «Белгазпромбанку» (звольніўся па ўласным жаданні напярэдадні аб’яўлення аб сваім удзеле ў прэзідэнцкай гонцы).

ЮВ belsat.eu

Hавiны