«Азатлык»: У Туркменістане мужчынам забаранілі фарбаваць сівізну


Гурбангулы Бердымухамедаў.
Фота: tdh.gov.tm

У дзяржаўных установах і прадпрыемствах Лебапскага велаяту Туркменістану работнікам-мужчынам, старэйшым за 40 гадоў, забаранілі фарбаваць валасы ў чорны колер. Пра гэта паведамляе радыё «Азатлык».

Патрабаванне не фарбаваць сівыя валасы з’явілася 4 лютага. Яно датычыць працаўнікоў усіх дзяржаўных установаў, у тым ліку школаў і больніцаў.

Hавiны
У Туркменістане звольняць тоўстых паліцыянтаў
2019.11.24 08:21

Кіраўнікі дзяржаўных арганізацыяў тлумачаць гэта «пасівелымі валасамі» прэзідэнта Гурбангулы Бердымухамедава.

Раней, калі Бердымухамедаў сам фарбаваў валасы ў чорны колер, ад мужчынаў-бюджэтнікаў патрабавалі хаваць сівізну пад чорнай фарбай, а зараз патрабуюць зусім адваротнае. Кіраўнік краіны перастаў фарбаваць валасы з ліпеня 2018 года, і сёння яны амаль цалкам белыя.

Hавiны
Прэзідэнт Туркменістану «ажыў» і скіраваўся да Брамы пекла
2019.08.05 18:00

У жніўні 2018 года ўлады забаранілі фарбаваць валасы ў жаночых салонах прыгажосці і мужчынскіх цырульнях.

Таксама ў дзяржустановах Туркменістану работнікам-мужчынам шмат гадоў забаронена адрошчваць доўгія валасы і бараду.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў