Авіякатастрофа ў Іране: беларусаў у самалёце не было

Прыёмная Лукашэнкі. Фота: t.me/pul_1

Кіраўнік Беларусі падрыхтаваў тэлеграму свайму ўкраінскаму калегу ў сувязі з падзеннем украінскага самалёта ў Іране.

«Проста зараз з Менску ў Кіеў адпраўляюць тэлеграму. У ёй Лукашэнка перадае словы спачуванні Зяленскаму і ўкраінцам у сувязі з крушэннем самалёта ў Іране», – паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Спачуванні будуць накіраваны і ў іншыя краіны, дадае тэлеграм-канал.

Авіякатастрофа пад Тэгеранам – галоўнае пра крушэнне ўкраінскага самалёта

Між тым амбасада Беларусі ў Тэгеране высвятляе, ці былі сярод пасажыраў украінскага самалёта грамадзяне Беларусі, піша БелТА. Паводле папярэдніх звестак, беларусаў на борце не было.

Уночы 8 студзеня Іран абстраляў балістычнымі ракетамі дзве вайсковыя базы ЗША ў Іраку. Гэта стала адказам на забойства ў Багдадзе іракскага генерала Касэма Салеймані.

Арабскае медыя: Украінскі самалёт выпадкова збілі іранцы

Праз некалькі гадзін з’явілася інфармацыя пра тое, што каля Тэгерану праз 2 хвіліны пасля вылету разбіўся пасажырскі самалёт украінскай авіякампаніі. Большасць ягоных пасажыраў – грамадзяне Ірану ды Канады. Усе 176 чалавек, якія былі на борце, загінулі.

МГ belsat.eu

Hавiны