Аўтобус з Беларусі трапіў у ДТЗ пад Псковам, пацярпелі 21 асоба

На трасе Санкт-Пецярбург – Невель рэйсавы аўтобус «Неаплан», які ехаў з Менску, патрапіў у ДТЗ. Як паведамляе Пскоўская стужка навінаў, у салоне былі 50 пасажыраў з Беларусі, у тым ліку 4 дзяцей, і 2 кіроўцы.

ДТЗ з удзелам аўтобуса з Беларусі. Фота: pln-pskov.ru

Аўтобус, які з Менску накіроўваўся ў Санкт-Пецярбург, з’ехаў у кювет. У выніку аварыі 16 асобаў звярнуліся за медычнай дапамогай, у шпіталі трое дзяцей. Адзін дарослы ў цяжкім стане, чацвёра атрымалі траўмы сярэдняй ступені цяжкасці, астатнія абследуюцца. Яшчэ пяцёра былі накіраваны на амбулаторнае лячэнне.

Адміністрацыяй Пскоўскай вобласці разгарнула пункт часовага ўтрымання ў гатэлі «Балтхаус». На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі спецслужбаў.

Мабільныя радары вернуць на дарогі ў бліжэйшыя дні

 

СК belsat.eu

Hавiны