Аўтарка ідэі дэкрэту «аб дармаедах» падала ў адстаўку

Мар’яна Шчоткіна падала заяву аб вызваленні яе з пасады намесніка старшыні Савету Рэспублікі, падае БелТА.

Выступаючы перад сенатарамі, віцэ-спікер вышэйшай палаты парламенту заявіла, што ў лістападзе распачне новую працу.

«На двух крэслах, натуральна, усядзець нельга, таму я звярнулася з просьбай вызваліць мяне ад пасады«, – сказала Шчоткіна,

Рашэнне аб вызваленні Шчоткінай ад пасады сенатары прынялі праз тайнае галасаванне.

Яна застанецца чальцом Савету Рэспублікі да канца склікання. Шчоткіна – чалец Сталай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

У 2009–2017 гадах Мар’яна Шчоткіна кіравала Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

У 2015-м стала ініцыятаркай «падатку для дармаедаў». У 2016-м Мар’яна Шчоткіна заявіла, што ў Беларусі непазбежнае падвышэнне пенсійнага ўзросту.

Эксперты: на пенсію будзем выходзіць у 65

За яе гады ў крэсле міністра працы Беларусь аказалася ў дзясятцы краінаў з найгоршымі ўмовамі працы.

Пазалетась у адным з менскіх двароў з’явілася «сцяна Шчоткінай», на якой ананімныя вулічныя мастакі змяшчаюць аплікацыі і графіці на вострасацыяльныя тэмы.

«Сцяне Шчоткінай» – год. Што там сёння?

ДД belsat.eu

Hавiны