Аўдыторыя беларускамоўных паблікаў у «Аднакласніках» – 159 000 чалавек


Цяпер у расейскай сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» можна беларусізаваць інтэрфейс. Праўда, беларуская мова пакуль не вельмі папулярная ў «ОК». Belsat.eu удалося знайсці толькі ТРЫ больш-менш уплывовыя(?) беларускамоўныя паблікі ў самай папулярнай сацсетцы ў Беларусі, калі не ўлічваць СМІ.

Hавiны
«Аднакласнікі» перайшлі на беларускую мову
2019.03.28 10:44

Агульная аўдыторыя гэтых суполак каля 19 000 чалавек.

Беларускамоўныя медыі маюць у «Аднакласніках» аўдыторыю ў 140 000 інтэрнэт-карыстальнікаў. 45 000 з іх падпісаныя на суполку «Белсату».

Беларусь – другая краіна пасля Расеі па колькасці карыстальнікаў «ОК». Штомесяц сацыяльную сетку наведваюць 2,7 млн карыстальнікаў з нашай краіны – амаль кожны трэці жыхар.

Як памяняць мову ў «Аднакласніках» на беларускую

Самы просты спосаб.

1 Націсніце на свой аватар і націсніце на поле, дзе пазначаная мова

2 Абярыце беларускую мову ў акенцы, якое з’явіцца на экране

Гатова!

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў