У Горадні знайшлі зніклага два дні таму мужчыну.
Пенсіянер Арсеній Ціхановіч выйшаў з дому два дні таму і не вярнуўся. Праз некалькі гадзін сваякі пачалі біць трэвогу, бо мужчына мае інваліднасць ІІ ступені ды праблемы з памяццю. Пошука-выратавальны атрад «СПАС» адразу арганізаваў пошукавыя мерапрыемствы.
Мужчына знайшоўся праз два дні, 22 чэрвеня. Яго заўважылі мінакі, выклікалі хуткую і паведамілі пашукавікам.
АК belsat.eu