Арцыбіскуп Кандрусевіч раскрытыкаваў указ Лукашэнкі, які прадугледжвае бясплатную спробу ЭКА


Паводле арцыбіскупа Кандрусевіча, гэта «супярэчыць маральнаму вучэнню Касцёла».

У звароце да вернікаў, апублікаваным на сайце catholic.by, гаворыцца, што падчас эпідэміі каронавірусу «існуе яшчэ адна пагроза для чалавечага жыцця».

«Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 года «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзянаў», між іншым, прадугледжвае першую бясплатную спробу ЭКА (экстракарпаральнага апладнення). Гэта азначае, што грахоўную працэдуру, якая супярэчыць Святому Пісанню і маральнаму вучэнню Касцёла, плануецца фінансаваць таксама за кошт падаткаў вернікаў», – сцвярджае арцыбіскуп.

Касцёл у Беларусі паслядоўна крытыкуе працэдуру ЭКА, аборты, сурагатнае мацярынства.

Акрамя таго, Кандрусевіч адзначае, што занепакоены таксама пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Аб пытаннях прымянення дапаможных рэпрадукцыйных тэхналогій», апублікаванай 11 траўня 2020 года, у якой гаворка ідзе пра пашырэнне практыкі штучнага апладнення.

КА belsat.eu

Стужка навінаў