Аршанскі ільнокамбінат абавязалі супрацоўнічаць з кампаніямі кшталту IKEA, Wallmart, Inditex


Савет міністраў падрабязна распісаў сваё бачанне развіцця Аршанскага раёну да 2023 году. З гэтай мэтай урад ухваліў меры, якія забяспечаць умовы для росту прыбыткаў насельніцтва, камфортнае жыццё ў Аршанскім раёне. Дзеля рэалізацыі такой мэты прынята пастанова пра больш эфектыўнае выкарыстанне прамысловага, аграрнага, транспартна-лагістычнага, турыстычнага і прыродна-рэсурснага патэнцыялу раёну.

Паводле чыноўнікаў сярэдняя працягласць жыцця ў раёне ў 2023 годзе складзе 75,2 года. 25 % ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы Аршанскага раёну будуць дробнымі і сярэднімі прадпрымальнікамі. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў 2019-2023 гадах не павінен перавышаць 0,7 %. А праца ў сельскай гаспадарцы стане прэстыжнай і сярэдні заробак ў гэтай сферы складзе 1 039 рублёў.

Агулам у дакуменце пазначаныя мерапрыемствы па 18 напрамках: прамысловасць, АПК, транзіт і лагістыка, транспарт, будаўніцтва, сацыяльная падтрымка, занятасць, развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, разумны горад, ЖКП, ахова здароўя, адукацыя, культура, гандаль, турызм і інш. Мерапрыемствы канкрэтызаваны па тэрмінах выканання, аб’ёмах і крыніцах фінансавання з указаннем адказных выканаўцаў.

У бліжэйшых планах чыноўнікаў мадэрнізацыя буйнейшых прадпрыемстваў. Агульнае фінансаванне па прамысловай падпраграме складзе ажно 429,5 мільёнаў рублёў.

Сельская лясная гаспадарка ў раёне атрымаюць амаль мільярд датацыяў з дзяржаўнага бюджэту.

Для развіцця лагістычнай сістэмы і транзітнага патэнцыялу прадугледжаны будаўніцтва мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу са стварэннем міжнароднага гандлёвага гарадка, рэканструкцыя аэрадрому Ворша, мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры.

Па падпраграме «Разумны горад» прадугледжваецца падлучэнне абанентаў да IMS-платформы, увядзенне тэхналогіі GPON. 90 % устаноў адукацыі падключацца да праекту «Электронная школа».

Hавiны
Адміністрацыйны пыласос або беларускі Гон-Конг? Ворша як эксперымент уладаў
2019.01.03 16:28

СК, belsat.eu

Стужка навінаў