Аршанская бітва. Як перамагала ліцвінская зброя і тактыка


Як нашыя продкі выкарысталі сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі пасля бітвы? Глядзіце выпуск «Загадкі беларускай гісторыі», прысвечаны Бітве пад Воршаю.

Маскоўская навала заспела ліцвінаў знянацку. ВКЛ за некалькі гадоў страціла на ўсходзе каля траціны сваёй тэрыторыі. Вораг вёў наступ незвычайна вялікімі сіламі. Невядома была як іх спыніць. Паспалітае рушанне не спраўлялася з абаронай краіны, а на прафесійнае войска скарб не меў грошай. Сітуацыя выглядала амаль безнадзейна.

Аршанскай перамога абудзіла надзею ў ліцвінаў і жах сярод маскоўцаў. Чаму праваслаўны князь Канстанцін Астрожскі, вялікі гетман літоўскі не хацеў прымірыцца з аднаверцамі маскавітамі? Як ён выкарыстаў дасягненні вайсковай тэхнікі ў 1514 г. у разгроме большага маскоўскага войска? Чаму маскоўцы дазволілі войску ВКЛ пераправіцца на правы бераг Дняпра і заняць выгодную пазіцыю? Адказы на гэтыя пытанні – у выпуску праграмы «Загадкі беларускай гісторыі».

Пра адрозненні ва ўзбраенні і ў тактыцы літоўскага і маскоўскага войскаў прафесару Аляксандру Краўцэвічу распавядае Юры Бохан, прафесар, доктар гістарычных навук, даследчык вайсковай справы Вялікага княства літоўскага.

СП/МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў