Аршанскага блогера Змітра Казлова затрымалі да суда


Зміцер Казлоў з Воршы, які вядзе блог «Шэры кот», затрыманы і цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, паведамляе Радыё «Свабода».

Аршанскага блогера раніцай 30 лістапада выклікалі ў мясцовы РАУС, пасля гэтага ён перастаў выходзіць на сувязь.

Старшыня незалежнага прафсаюзу РЭП у Воршы Аляксандр Булаўка паведаміў, што блогера затрымалі да суду, які адбудзецца 2 снежня.

Змітра Казлова абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Менску. Блогер быў на пікеце каля будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі 16 лістапада. Суд над ім меўся адбыцца 20 лістапада ў сталіцы Беларусі. Пазней блогер паведаміў, што яго выклікаюць на суд у Менск 6 снежня

Аршанскі блогер прымаў удзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў. Акруговая камісія зняла яго падчас агітацыйнай кампаніі.

Hавiны
Аршанскаму блогеру Змітру Казлову не далі патрапіць у Менск
2019.11.08 13:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў