Аршаншчына атрымае чарговую порцыю датацыяў з бюджэту краіны


«Беларусбанк» атрымае кампенсацыю з бюджэту краіны за крэдыт, выдзелены на будаўніцтва службовага жылля для працаўнікоў «Аршанскага ільнокамбінату». Такое рашэнне прыняў Савет Міністраў Беларусі.

Кампенсацыя «Беларусбанку» будзе выплачвацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў памеры розніцы паміж стаўкай рэфінансавання Нацыянальнага банку на дату кампенсацыі, павялічанай не болей чым на 3 адсоткавыя пункты маржы, і стаўкай па крэдыце ў памеры 5 % гадавых.

Акрамя таго, згодна з пастановай, сёлета за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, будуць выплачаныя адсоткі Аршанскаму ільнокамбінату за карыстанне крэдытам Экспартна-імпартнага банку Кітая. Прадпрыемства атрымала крэдыт у памеры 51 мільён 834,7 тысячаў долараў ЗША. Атрыманыя грошы пойдуць для Аршанскага ільнокамбінату на папаўненне абаротных сродкаў.

Hавiны
Адміністрацыйны пыласос або беларускі Гон-Конг? Ворша як эксперымент уладаў
2019.01.03 16:28

СК, belsat.eu

Стужка навінаў