Армія Алжыру запатрабавала прызнаць недзеяздольнасць прэзідэнта

Армія Алжыру запатрабавала неадкладнага прымянення артыкулу 102 Канстытуцыі краіны пра недзеяздольнасць прэзідэнта. Пра гэта, як перадае тэлеканал «Аль-Хадасы», заявіў у аўторак намеснік міністра абароны, начальнік штаба Нацыянальнай народнай арміі Ахмед Гаід Салах па выніках сустрэчы вышэйшага камандавання ўзброеных сілаў краіны ў міністэрстве абароны.

«Няма месца для марнавання часу, трэба неадкладнае Канстытуцыйнае рашэнне», – сказаў ён.

Пратэстоўцы ў Алжыры перамаглі: 82-гадовы прэзідэнт не пойдзе на пяты тэрмін

СК belsat.eu

Hавiны