Паводле армянскага міністэрства абароны, Азербайджан распачаў наступальную аперацыю ў зоне карабахскага канфлікту.
«Працягваюцца зацятыя баі. Праціўнік панёс вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Збіты верталёт ВПС», – цытуе крыніцу з армянскага вайсковага ведамства interfax.by.
Міністэрства абароны Азербайджану абвяргае інфармацыю пра збіты верталёт. «Гэта чарговая правакацыя з боку Арменіі», – адзначаюць у ведамстве.
Прэс-сакратар міністра абароны Арменіі Арцрун Аваннісьян напісаў у сваім «Facebookʼу», што «Азербайджан распачаў адкрытае наступленне на Нагорны Карабах па ўсіх кірунках».
[/vc_column_text]
Глядзіце таксама >>> Жыццё ў непрызнанай дзяржаве. Эксклюзіўны рэпартаж «Белсату» з Нагорнага Карабаху
Напрыканцы 2015-га прэзідэнт Арменіі папрасіў АДКБ падтрымаць яго краіну ў вайне з Азербайджанам за Нагорны Карабах.
Карабахскі канфлікт – этнапалітычны канфлікт паміж азербайджанцамі і армянамі, які мае даўнія гістарычныя і культурныя карані. У гады перабудовы перайшоў у фазу ўзброенага канфлікту (1987–1988), на фоне рэзкага ўздыму нацыянальных рухаў у Арменіі і Азербайджане. 5 траўня 1994 года быў падпісаны Бішкекскі пратакол аб замірэнні ды спыненні агню паміж Арменіяй і самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай з аднаго боку ды Азербайджанам з другога боку.
ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by