Арганізаваны 25 сакавіка онлайн-канцэрт «Годны Дзень Волі» быў прыпынены праз праблемы з інтэрнэтам.
«Нам заглушылі ўвесь магчымы інтэрнэт для трансляцыі», – паведаміў у Facebook адзін з арганізатараў канцэрту Павел Белавус.
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10220285938472475&set=a.2393353747112&type=3&theater
Паводле яго, з гэтай прычыны канцэрт выйдзе ў запісе.
Нагадаем, што масавыя падзеі да Дня Волі былі скасаваныя праз каронавірус.
Між тым а 19:30 пачалося святочнае выданне «Студыі Белсат», а 21:35 пачнецца канцэрт з Дня Волі-2019 у Горадні.
А 20:00 на сваім Youtube-канале трансляцыю онлайн-канцэрту пачаў Лявон Вольскі.
2020.03.25 09:00
МГ belsat.eu