Арабскае медыя: Украінскі самалёт выпадкова збілі іранцы

Украінскі самалёт «Boeing-737», які пацярпеў крушэнне раніцай 8 студзеня недалёка ад Тэгерану, памылкова збілі сілы СПА Ірану.

Пра гэта паведамляе выданне «Al Hadath» з Іярданіі.

Разам з тым выданне не спасылаецца на канкрэтную крыніцу і не прыводзіць ніякай дадатковай інфармацыі.

Разам з тым іранскае агенцтва IRNA заявіла, што, грунтуючыся на паказаннях сведак і інфармацыі дыспетчарскай службы міжнароднага аэрапорта імя імама Хамэйні, камісія, якая расследуе акалічнасці авіякатастрофы, прыйшла да высновы, што прычынай падзення самалёта стала ўзгаранне аднаго з рухавікоў.

Авіякатастрофа пад Тэгеранам – галоўнае пра крушэнне ўкраінскага самалёта

Уночы 8 студзеня Іран абстраляў балістычнымі ракетамі дзве вайсковыя базы ЗША ў Іраку. Гэта стала адказам на забойства ў Багдадзе іракскага генерала Касэма Салеймані.

Праз некалькі гадзін з’явілася інфармацыя пра тое, што каля Тэгерану праз 2 хвіліны пасля вылету разбіўся пасажырскі самалёт украінскай авіякампаніі. Большасць ягоных пасажыраў – грамадзяне Ірану ды Канады. Усе 176 чалавек, якія былі на борце, загінулі.

Іран абстраляў амерыканскія базы ў Іраку

МГ belsat.eu

Hавiны