Уладзімір Зяленскі не мае на Facebook старонкі «Володимир Зеленський – Слуга народу», дзе 23 красавіка з’явілася апытанне пра датэрміновы роспуску Вярхоўнай рады, паведаміла РБК кіраўнік прэс-службы штаба Уладзіміра Зяленскага Ірына Пабеданосцава.
«Гэта старонка фэйкавая. І твітэр яго таксама фэйк: у яго няма твітэра, толькі ЗеКаманда», – падкрэсліла Ірына Пабеданосцава.
У публікацыі на старонцы ў Facebook зададзены пытанне «Ці падтрымліваеце вы датэрміновы роспуск Рады».
https://www.facebook.com/welovezelenskiy/posts/401332287355367
Гэтая публікацыя ўжо сабрала больш за 5 тысячаў лайкаў і 2,2 тысячы каментароў.
СК belsat.eu