Апублікаваны нацыянальны план дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў на БелАЭС


Нацыянальны план дзеянняў па выніках правядзення стрэс-тэстаў на Беларускай АЭС апублікаваны на сайце Дэпартаменту па ядравай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Дакумент змяшчае пералік мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню бяспекі Беларускай АЭС, які быў сфармаваны па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС і партнёрскай праверкі гэтых вынікаў. Праверка праводзілася беларускім бокам сумесна з Еўрапейскай камісіяй, а менавіта Еўрапейскай групай рэгулючых органаў ядравай бяспекі ENSREG ў 2017-2018 гадах.

Пры падрыхтоўцы дакументу былі прынятыя пад увагу бягучая стадыя збудавання БелАЭС, рэальныя магчымасці эксплуатуючай арганізацыі, а таксама прыярытэтнасць выканання мерапрыемстваў з пункту гледжання бяспекі. Улічаны рэкамендацыі і прапановы экспертаў Еўразвязу і грамадскіх арганізацый, сцвярджае МНС.

Акрамя таго, у плане аналізуюцца экстрэмальныя прыродныя з’явы і іх камбінацыі, якія могуць аказаць уплыў на функцыі бяспекі БелАЭС.

Тэрміны выканання мерапрыемстваў нацыянальнага плана варʼіруюцца ў прамежку ад 2019 да 2025 года, што адпавядае еўрапейскай практыцы рэалізацыі нацыянальных планаў па выніках стрэс-тэстаў АЭС. Работы па іх рэалізацыі ўжо пачаты і выконваюцца, у тым ліку ў працэсе ліцэнзавання эксплуатацыі энэргаблоку №1 БелАЭС, адзначаюць у Дзяржатамнаглядзе.

Прадугледжана перыядычная справаздачнасць аб выкананні нацыянальнага плана.

Стрэс-тэсты – гэта разавая пазапланавая ацэнка ўстойлівасці АЭС адносна экстрэмальных знешніх прыродных уздзеянняў у кантэксце аварыі на АЭС «Фукусіма» у Японіі. Патрабаванні бяспекі павінны адпавядаць стандартам МАГАТЭ.

Краіны Балтыі і Прльшча неаднаразова выказвалі сваю заклапочанасць тым, што ў Астраўцы будуецца АЭС. Вядома, што падчас будаўніцтва ўжо здарыўся шэраг індыдэнтаў.

КА belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў