Апублікавалі рэкамендацыі, як будзе праходзіць ЦТ падчас пандэміі


Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў апублікаваў рэкамендацыі па здачы ЦТ падчас пандэміі COVID-19. Яны ўключаюць у сябе абмежаванні па колькасці людзей у аўдыторыях, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны і дэзынфекцыю памяшканняў.

На старонцы РІКВ з’явіліся рэкамендацыі, як будзе праходзіць цэнтралізаванае тэставанне падчас пандэміі COVID-19.

Ва ўмовах захаванне рызыкаў распаўсюду COVID-19 у пунктах правядзення цэнтралізаванага тэставання неабходна:

  • У дні правядзення ЦТ (перад пачаткам і пасля яго завяршэння) у памяшканнях пункта тэставання праводзіць уборку з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў.
  • Забяспечыць рэжым праветрывання аўдыторыяў.
  • На ўваходзе ў корпус пункта тэставання ўсталяваць дазатары з антысептыкам. На ўваходзе ў аўдыторыі і непасрэдна ў аўдыторыях прадугледзець наяўнасць антысептычных сродкаў для апрацавання рук.
  • Пры ажыццяўленні прапускнога рэжыму арганізаваць захаванне дыстанцыі.
  • Праводзіць ЦТ толькі ў аўдыторыях, абсталяваных гадзінамі і мэбляй, якая дазваляе пасадзіць абітурыентаў не больш чым 4 чалавекі за сталом пры наяўнасці праходаў з абодвух бакоў або па 2 чалавекі за сталом пры падыходзе з аднаго боку, забяспечыўшы адлегласць паміж абітурыентамі з максімальным дыстанцыявання (не менш за 1 -1,5 метра).
  • Пры размеркаванні абітурыентаў па аўдыторыях прадугледзець размяшчэнне ў аўдыторыі не больш за 50 абітурыентаў, забяспечыўшы выкананне патрабаванняў па рассаджвання абітурыентаў.
  • У пункце тэставання забяспечыць наяўнасць пітной вады ў аўдыторыях з выкарыстаннем вады ў ёмістасцях прамысловай вытворчасці (кулер, помпы і да т.п.), дастатковую колькасць аднаразовага посуду для пітва і дэзынфекцыю кулераў.
  • Забяспечыць персанал, які прысутнічае на экзамене, сродкамі індывідуальнай абароны (маскі і пальчаткі).
  • Рэкамендаваць абітурыентам выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны (маскі, пальчаткі) пры ўмове захавання працэдуры прапускнога рэжыму (пры праходжанні ў корпус і аўдыторыі і прадʼяўленні дакументу, які сведчыць асобу, абітурыент павінен быць без маскі).
  • У пункце тэставання забяспечыць рэзерв сродкаў індывідуальнай абароны (маскі, пальчаткі) на час правядзення экзамену.
  • У пункце тэставання арганізаваць пост медычнай дапамогі ў дні правядзення ЦТ.

ЦТ сёлета будзе праходзіць ад 25 чэрвеня да 16 ліпеня.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў