У Расеі завяршаецца судовы працэс над украінскай лётчыцай, якую вінавацяць у датычнасці да смерці расейскіх журналістаў пад Луганскам.[/vc_column_text]
Расейскія пракуроры лічаць віну лётчыцы даказанай: яны патрабуюць пакараць яе пазбаўленнем волі тэрмінам на 23 гады.
3 сакавіка Саўчанка павінна была выступіць з апошнім словам, аднак суд перанёс яе выступ на 9 сакавіка. Гэта выклікала ў лётчыцы вельмі эмацыйную рэакцыю і яна абвесціла сухую галадоўку. Адвакат Марк Фейгін хоча пераканаць лётчыцу, каб яна адмовілася ад галадоўкі.
Завтра иду к Надежде в тюрьму, буду уговаривать отказаться от голодовки #FreeSavchenko
— Mark Feygin (@mark_feygin) March 3, 2016
Дата абвяшчэння прысуду па-ранейшаму застаецца невядомай.
ЮВ, belsat.eu, паводле radiosvoboda.org