«Апошні х*й без солі даядаю»: пенсіянер сказаў журналістам, што думае пра навагоднюю ялінку

На папулярным расейскім форуме pikabu.ru з’явілася поўная версія апытанкі, якую рабілі журналісты муніцыпальнага «Бійскага тэлебачання». На ім жыхары сібірскага гораду Бійск (Паўднёвая Сібір) распавядаюць, што думаюць пра ялінку, усталяваную на адной з гарадскіх плошчаў.

Не ўсе ўдзельнікі апытанкі захацелі распавядаць пра свае ўражанні ад навагодняй ялінкі.

«Ці ялінка мне падабаецца? Пенсія 5700. [каля $ 85. – Заўв. Belsat.eu] Ялінка мне падабаецца? Ды я апошні х*й без солі даядаю!», – крычаў у камеру пенсіянер.

У выпуск навінаў «Бійскага тэлебачання» гэты «крык душы» не трапіў.

Паодле афіцыйных крыніцаў, сярэдняя пенсія ў Расеі складае 13 323 рублі (каля $ 198).

Расейскі тэлеканал патроліў пенсіянера, які нецэнзурна распавёў пра свае ўражанні ад навагодняй ялінкі

ЮВ, belsat.eu

Hавiны